Рэчыцкія чыноўнікі праверылі прадпрыемствы і знайшлі парушэнні паўсюль
Парадку не хапае / фота БелТА
У Беларусі праходзіць "бітва за ўраджай": каб не дапусціць промахаў на ўборачнай, мясцовыя чыноўнікі ездзяць у рэйды па прадпрыемствах і правяраюць, ці ўсё там у парадку. Як піша газета "Дняправец", спецыяльная "мабільная група" Рэчыцкага райвыканкама праверыла шэраг аб'ектаў — праблемы знайшла на ўсіх.
Напрыклад, на малочна-таварным комплексе "Перавалока" чыноўнікі выявілі адсутнасць вогнетушыцеляў. Не былі адрамантаваны малочны і даільны блок, дах у хляве для буйной жывёлы.
А на тэрыторыю аднайменнай фермы праз вароты можа патрапіць любы жадаючы.
Усяго чыноўнікі праверылі некалькі такіх прадпрыемстваў і склалі вялікі спіс парушэнняў. Адзіны плюс: п'яных работнікаў нідзе не сустрэлі. Але алкатэстары былі не на ўсіх аб'ектах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.