Рэферэндум-2022 — канец "летаргічнага сну" выбарчых камісій?

Акцыя мірнага пратэсту супраць вынікаў выбараў, 2020 год / unsplash.com
Акцыя мірнага пратэсту супраць вынікаў выбараў, 2020 год / unsplash.com

"Ці гатовыя вы стаць саўдзельнікам злачынства? Што будзе з вамі, калі вы застаняцеся ў выбарчых камісіях, калі ўвесь ваш горад будзе ведаць, што вы і ёсць фальсіфікатар?" — з падобнымі пытаннямі прадстаўнікі беларускай апазіцыі не раз звярталіся да супрацоўнікаў выбарчых камісій.

У 2022 годзе плануецца рэферэндум па зменах у Канстытуцыю Беларусі. Можа быць, гэтым разам у чыноўнікаў нешта пстрыкне ў галаве і яны ўсвядомяць, што нішто не вечнае — у тым ліку і рэжым Аляксандра Лукашэнкі?

— Ёсць нейкі парог, які беларускі народ, што яшчэ не прайшоў пераход да сапраўды дэмакратычнага грамадства, гатовы стрываць, скажам так. Гэта значыць, не нахабныя фальсіфікацыі, — расказвае ў эфіры Еўрарадыё адказны па пытаннях заканадаўства ў сферы канстытуцыйнага будаўніцтва Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Праскаловіч. — Але на фоне падзей 2020 года сябры выбарчых камісій убачылі масавы прыход у адзіны дзень, у нядзелю, бліжэй да закрыцця ўчасткаў. Вялізныя чэргі, белыя стужкі, складзеныя гармонікам бюлетэні. Хто б што ні казаў, але гэтая візуальная праява адзінства беларускага народа давала ўсім адназначны сігнал. Як казаў Бабарыка, выбар усяго народа немагчыма сфальсіфікаваць. Сістэма пачала масава даваць збой.

— Таму ў нас ёсць абгрунтаваныя надзеі, што на будучым рэферэндуме, калі ён будзе прызначаны, сістэма здольная даць такі самы збой, — кажа Арцём Праскаловіч. — Шэрагі лаяльных сябраў выбаркамаў істотна парадзелі. З аднаго боку, немагчыма нармальна набраць, сфармаваць камісіі. З іншага боку, тыя, каго ўключаюць у гэтыя камісіі, звязваюцца з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл і выказваюць гатоўнасць супрацоўнічаць і даваць інфармацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі