Рэферэндум у Крыме перанеслі на 30 сакавіка
Прэм’ер АКР Сяргей Аксёнаў наблізіў на два месяцы дату Усекрымскага рэферэндуму.
“У сувязі з неабходнасцю мы вырашылі паскорыць правядзенне рэферэндуму аб статусе аўтаномнай рэспублікі Крым. Рэферэндум прызначаны на 30 сакавіка”, — сказаў старшыня савета міністраў аўтаномнай рэспублікі Сяргей Аксёнаў падчас першага пасяджэння савета міністраў Крыма ў новым складзе.
Раней рэферэндум, на якім жыхары Крыму выберуць шлях далейшага развіцця рэгіёну: у цяперашнім статусе аўтаномнай рэспублікі ў складзе Украіны, у якасці незалежнай дзяржавы або ў складзе Расіі — быў прызначаны на 25 траўня.
Такім чынам улады Крыма вырашылі паскорыць яго правядзенне, перадае УНІАН.