Рэкордную колькасць парушальнікаў мяжы спынілі польскія памежнікі

У аўторак польскія памежнікі прадухілілі блізу 500 спробаў парушэння мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​
У аўторак польскія памежнікі прадухілілі блізу 500 спробаў парушэння мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​

Памежная служба Польшчы заявіла аб рэкорднай колькасці спробаў парушыць польска-беларускую мяжу.  У аўторак польскія памежнікі спынілі 473 спробы незаконна трапіць на тэрыторыю краіны.

Гэтым разам нікога не затрымлівалі, "памежнікі спынілі ўсе спробы", адзначылі ў ведамстве.

З пачатку жніўня перайсці беларуска-польскую мяжу па-за пунктамі пропуску спрабавала больш за 10 тысяч чалавек. На прэс-канферэнцыі ў Варшаве некалькі дзён таму казалі, што прадухілілі парадку 9400 такіх спробаў, аднак за гэтыя дні колькасць істотна павялічылася.  

1200 нелегальных мігрантаў былі затрыманыя, астатніх развярнулі назад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі