Рэпетытар пра магчымасць здаваць 4 тэсты: Няхай хоць 10 здаюць
Аляксандр Лукашэнка прыняў новыя правілы паступлення ў ВНУ. Цяпер абітурыенты могуць здаваць чатыры тэсты, а сертыфікаты будуць дзейнічаць два гады. На думку рэпетытара Аляксея Васілеўскага, такіх тэстаў можа быць яшчэ болей, яле яны мусяць быць даражэйшымі.
Пра гэта рэпетытар распавёў у размове з Еўрарадыё.
Аляксей Васілеўскі: “Я б дазволіў здаваць хоць дзесяць тэстаў, якая розніца. Проста, каб кожнае было даражэйшым. Напрыклад, чатыры тэсты па базавым тарыфе, а кожнае наступнае ― ужо плюс некалькі рублёў. Не бачу тут ніякіх тэхнічных праблем”.
Яшчэ адна змена ― паступленне без экзаменаў на настаўніка пасля профільных педагагічных класаў. Такіх у краіне цяпер 36. Але адпрацоўка па размеркаванні пасля такой адукацыі будзе пяць гадоў, а не два. Па меркаванні Аляксея Васілеўскага, на такіх умовах у педагагічныя ВНУ проста не пойдуць.