Акцыя падтрымкі Pussy Riot прайшла ў Варшаве (ФОТА)
У пятніцу 17 жніўня ў адным з самых людных месцаў польскай сталіцы прайшоў гучны і каляровы пэрформанс.
120817 Sikorskaja Pussy Riot .mp3
"Богородица, Путина прогони!" — чулася з гучных дынамікаў. Рознакаляровыя дзяўчаты з Amnesty International ды артыстычнай групы Teraz Poliż скакалі пад мелодыю песні, якую паўгады таму выканаў панк-гурт Pussy Riot у будынку Храма Хрыста-Збаўцы ў Маскве.
У дзень вынясення прысуду тром удзельніцам з Pussy Riot праваабаронцы, прадстаўнікі ЛГБТ-руху і простыя людзі, якія падтрымліваюць правы чалавека і свабоды слова ў Расіі, сабраліся, каб разам выказаць пратэст супраць дзеянняў расійскіх улад.
- Думаю, што ўсе ў стане зразумець, наколькі сітуацыя абсурдная, наколькі моцна пераўвялічана адрэагавала расійскія ўлады на гэты дзіцячы выбрык. Гэты палітычны пратэст мог прайсці нашмат меньш заўважаны, калі б не такая рэакцыя! - кажа Хэлена Захарэнка з Amnesty International.
- 2 гады турмы! Гэта проста неверагодна! Гэта паказвае, што ў Расіі няма дэмакратыі! Мы тут здзяйсняем акт міжнароднай салідарнасці з людзьмі, якія змагаюцца за свае грамадзянскія правы і не баяцца казаць праўду! - кажа адзін з удзельнікаў акцыі Марэк Крашэўскі.
- Зараз сабралі ў Польшчы каля 300 подпісаў, а ва ўсім свеце сабралі больш за 70.000 подпісаў за вызваленне Pussy Riot. - кажа адна з арганізатарак.
Мітынг-пэрформанс доўжыўся больш за 30 хвілін, удзельнічала ў ім каля 100 чалавек, праходзіў збор подпісаў за вызваленне дзяўчат з Pussy Riot.
Таксама дзяўчыны раскідвалі папяровыя самалёцікі з нецэнзурнымі выказваннямі пра расійскую ўладу і распылялі муку. Пасля пэрформанса ля станцыі метро "Цэнтрум", пратэстоўцы рушылі да амбасады Расіі.
Такія акцыі прайшлі ў пятніцу больш чым у 60 гарадах свету: у Еўропе, Аўстраліі, Паўднёвай Амерыцы, ЗША, Канады і Расіі. А тым часам у момант правядзення акцыі Хамоўніцкі суд Масквы вынес прысуд удзельніцам Pussy Riot: 2 гады калоніі кожнай…