Алеся Бяляцкага перавялі ў Жодзінскую турму №8

Перавялі Бяляцкага 1 снежня. пра гэта Еўрарадыё паведаміла паплечніца Бяляцкага праваабаронца Наста Лойка:

Лойка: "Учора яго перавялі ў СІЗА ў Жодзіна. Там агульны турэмны комплекс, афіцыйная назва — турма №8 на вуліцы Савецкай. Ён будзе знаходзіцца там, покуль не ўступіць у законную сілу прысуд або пакуль не адбудзецца разгляд яго касацыйнай скаргі. І пасля гэтага яго будуць накіроўваць па месцы адбыцця пакарання праз нейкі час".

Па словах Лойкі, такі перавод — звычайная практыка, бо ў "Валадарцы" не стае месцаў. Аднак перавод Бяляцкага яна разглядае як сродак ціску на палітвязня. Лойка адзначае, што ў Мінску палітвязень знаходзіўся ў крыху лепшых умовах, чым яго чакаюць у Жодзіне.

Нагадаем, што Бяляцкага асудзілі на 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйных памерах. Касацыйную скаргу на прысуд павінны разгледзець на працягу снежня.

***

Напісаць праваабаронцу можна на адрас: 222160, Мінская  вобл., г.Жодзіна, вул.Савецкая, 22А, турма №8, Бяляцкаму А.В.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі