Алімпійскіх заўзятараў папрасілі не твіціць лішняга

Як паведамляе Reuters, прычынай просьбы з'яўляецца тое, што шматлікія твіты і абнаўленні статусаў, якія адпраўляюцца з мабільных прыладаў, ствараюць перашкоды ў тэлетрансляцыях Гульняў. 


"Калі вы хочаце нешта напісаць у твітар, то, вядома, мы не можам вам забараніць. Але ж вельмі просім —падумайце, калі гэта не тэрміновае паведамленне, можа, без яго магчыма абысціся", — заявіў прадстаўнік Алімпійскага камітэта.


Раней мэр Лондана Барыс Джонсан казаў пра тое, што падчас Гульняў-2012 інфармацыйныя сеткі будуць надзвычай перагружаныя з-за росту папулярнасці сацыяльных онлайн-сервісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі