БАЖ: Тэма выбараў не стала галоўнай у дзяржаўных СМІ

Гэты маніторынг ахоплівае самы актыўны і цікавы перыяд выбарчай кампаніі - з 21 лістапада па 10 снежня, - кажа сябра Рады БАЖ Алесь Анціпенка. Але ці істотна адрознівалася карцінка, у параўнанні з папярэднімі этапамі маніторынгу? Па словах спецыяліста, умовы прамога доступу для альтэрнатыўных кандыдатаў палепшыліся, але гэта ніяк не паўплывала на асноўную схему асвятлення выбарчага працэсу.

Анціпенка: "Кандыдаты мелі мажлівасць звярнуцца да выбарцаў у жывым эфіры. Відавочна, яны мелі ўсе магчымасці без купюр выкласці свае погляды або крытычна паставіцца да дзеючага прэзідэнта і да ўлады. Разам з тым дзяржаўныя медыі па-ранейшаму працягвалі асвятляць выбары надзвычай селектыўна, аднабакова і перадузята".

Так, навінавая праграма "Панарама" (БТ) на гэты раз хоць і меней часу адвяла дзеючаму прэзідэнту (каля 52%), аднак па-ранейшаму ігнаравала ягоных апанентаў. Найбольшую ўвагу атрымаў Андрэй Саннікаў – усяго 2,6% часу. 36% часу праграма адвяла альтэрнатыўным кандыдатам, не называючы іх прозвішчаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі