Бутрын, “Ъ”: У рэальнасці Беларусь зможа атрымаць толькі мільярд крэдыту

17 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць Расіі даць Беларусі крэдыт ажно на шэсць мільярдаў долараў. Па яго словах Расія сама прапанавала нам такую дапамогу ў ліквідацыі валютнага крызісу.


“Я думаю, што ўсё гэта глупства”, пракаментаваў Еўрарадыё словы Лукашэнкі загадчык аддзела эканамічнай палітыкі расійскай газеты “Коммерсантъ” Дзмітрый Бутрын:


“Прэзідэнт Беларусі нікога не падманвае, а ўсяго толькі растаўляе акцэнты. Па сутнасці ўся гэта цудоўная заява Лукашэнкі пра шэсць мільярдаў азначае, што перамоўныя ўмовы па крэдыце Расія пагоршыла. І мяркуючы па ўсім у рэальнасці ў 2011 годзе Беларусь зможа атрымаць толькі мільярд крэдыту”.


Па словах Бутрына гаворка ідзе пра тое, што Расія не прадастаўляе з федэральнага бюджэту міждзяржаўны крэдыту ў адзін мільярд. А патэнцыйна павялічвае ў 2013 годзе крэдытаванне Беларусі з фонду ЕўраЗЭС да трох мільярдаў.


Інтэрв’ю цалкам чытайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі