Ці варта сусветным зоркам байкатаваць Беларусь з-за Лукашэнкі?

Пасля ўчорашняга шуму вакол адмены канцэрта Шакіры, калі дырэктарка "Свабоднага тэатра" Наталля Каляда заклікала Шакіру байкатаваць канцэрт у Беларусі, усе вырашылі, што канцэрту не будзе. Але ўвечары сама Шакіра напісала ў сваім твітэры, што гэта ўсё чуткі і яна прыедзе. Падавалася б, куды Шакіры да Лоў ды Спэйсі, якія прайшліся сціплым шэсцем па Лондане і сказалі "пару ласкавых" на адрас нашага рэжыму і "чорных спісаў", у якія трапілі і яны.

Натуральна, Шакіра ў чорны спіс не спяшаецца:  гэта яе першы канцэрт у Мінску, Беларусі яна не бачыла, і, магчыма, не асабліва цікавіцца палітыкай. Едзе сюды як любы іншы шоў-бізнэсовец: рабіць шоў і зарабляць грошы. І сцягам махаць са сцэны яна наўрад ці будзе.


Сёння мы зладзілі дыскусію з нашымі слухачамі ў жывым эфіры, і прапануем вам пачытаць каментары нашых слухачоў з розных сацыяльных сетак, дзе ішла дыскусія на тэму музыкі і палітыкі:

SKYPE:

Ігар Рубановіч: Добры дзень! Зоркі тыпу Шакіры і г.д., раз ужо так хочуць зарабіць грошай і выступаюць за свабоду правоў чалавека, супраць дыктатуры, маглі б дапамагчы агітацыяй... Падчас свайго выступу нейк падтрымаць нашых, хто зараз за кратамі. Канешне, пасля гэтага на дзяржаўным узроўні пачнуцца спробы рэгуляваць прыезд зорак, але гэта было б вельмі здорава!


balakirava volha: байкатаваць адназначна! бо калі яны выступаюць супраць тэрору, чым не тэрор адбываецца у нашай краіне? ніхто не пастрадае без канцэрту шакіры або мобі ў менску, але можа задумаецца народ, чаму насамрэч канцэрты не адбыліся, можа, ёсць іншыя прычыны акрамя цякучых дахаў и пажарнікаў

Aileen Nun: Хай зоркі бяруць прыклад з Джуда Лоў і Кэвіна Спэйсі! А дарэчы, нядаўна прачытала, што ёсць ідэі зрабіць фэст дзе-небудзь ля беларускай мяжы ў падтрымку свабоды нашых музыкаў і ўвогуле творчасці, ну і ўдзельнічаць ў ім будуць гурты з "чорнага спісу")

TWITTER

@wiktar байкот звычайныя людзі не заўважаць - не едуць і ня едуць. А вось «Жыве Беларусь!» і агітацыя са сцэны - менавіта тое, што трэба.

@s_arsoba я лічу, што мусяць прыязджаць. Але яны мусяць гаварыць пра праблемы нашай краіны, бо на куміраў раўнаюцца мільёны.

@takeshi_85 Я думаю, што ўсе прыедуць. Чамусьці ствараецца ўражанне, што ім тут плацяць за канцэрты болей. Стынг ужо другі раз прыязджае...

@cats_power аптымальна - прыехаць, выступіць са сцэны са зваротам, ужыць БЧБ сымболіку. людзям патрэбныя прыклады, ім уласціва капіяваць

@ymared прыязджаць і падтрымліваць наш народ. А то што, нам ужо што, зусім у смуце загрузнуць??

@ivan_vedenin Залежыць ад пазіцыі зоркі. Калі ёй галоўнае слава і грошы, то хай робіць выгляд, што нічога не адбываецца... Але калі зорцы неабыякавыя ідэалы дэмакратыі і свабоды, то хай выкажуцца. Можна проста са сцэны падчас канцэрту :)

@kontrabaser трэ, каб байкатавалі. калi людзi не будуць атрымліваць таго, чаго яны чакалi цi планавалi, iх гэта будзе раздражняць, i тады яны пачнуць варушыцца

@chudentsov Я лiчу, што "быдла-шоў з танцамi" ў краiне, дзе катуюць людзей - амаральныя. Артысты павiнны гэта разумець. Цi губляць рэпутацыю.

@akartsel Что толку, если не только Ляписы петь не будут? Найдутся те, кто не сбойкотирует. Потому лучше уж пусть Шакиры Жыве Беларусь поют

@VitalBLR да какая отмена концерта? Какая бчб символика? Никому кроме нас это не надо. Они сюда за деньгами едут!

ВКонтакте
 
Кірыл Мальцаў: Байкот - гэта нейк глупа. Адзічаем. Лепш хай прыязджаюць і падчас канцэрту выказваюцца пра тое, што яны думаюць аб сітуацыі ў краіне. Праўда, ёсць варыянт, што пасля такіх словаў на канцэртнай пляцоўцы таргануць рубільнік...


Яўген Царык: Сабрацца б ім і зайграць нешта гэткае, што хатнія гаспадыні паглядзяць, паслухаюць. Праўду паказаць. А тое нягледзячы на ўсе старанні незалежных СМІ, у краіне у праўды ўсё адно два твары. Мне падаецца, што разам з гэтым яны пакажуць і сваю неабыякавасць. Мне падаецца)


Аляксей Нарко: Няхай лепей прыязджаюць і падтрымліваюць людзей. Байкатаваць — гэта не выйсце! Але ёсьць такая праблема, як чорныя спісы, якія могуць пашырыцца з часам( Калі да нас перастануць прыязджаць зоркі, мы патухнем у сваім балоце з хорам Паплаўскай і Ціхановіча. Як варыянт змагання з чорнымі спісамі — гэта кватэрнікі, толькі людзей менш будзе.

Виталий Олехнович: Смешна. Культурнае агароджванне не прымусіць беларусаў скінуць рэжым. Бо, на жаль, пачуваемся мы страўнікам.

Надзея Сушчэвіч: Пагаджуся з большасцю: іх байкот — не выйсце, і нічога не зменіць. Хай толькі аддкрыта і выразна заяўляюць пра свае стаўленне да рэжыму і прыціскання беларусаў з творчых колаў. Няхай прыязджаюць і нясуць сваю энэргетыку людзям. У нас і так духоўны голад.У нас і так духоўны голад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі