Экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў стаў хросным бацькам
Ён хрысціў сына свайго паплечніка па кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Дзмітрыева.
Малодшы Дзмітрыеў атрымаў такое ж імя, як і ягоны хросны — Уладзімір. Фатаграфіі Антона Матолькі з хрэсьбінаў Андрэй Дзмітрыеў выклаў у сваім фэйсбуку.