Euobserver: Чэмпіянат па хакеі па-ранейшаму плануюць правесці ў Мінску
Паводле брусэльскага выдання, нацыянальныя федэрацыя хакею пакуль не збіраюцца пазбаўляць Беларусь чэмпіяната.
Заклік Еўрапейскага парламента нацыянальныя федэрацыі ігнаруюць. Нагадаем, што Еўрапарламент прасіў іх паўплываць на Міжнародную федэрацыю хакею (IIHF), каб змяніць месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі-2014.
Так, у хакейнай федэрацыі Фінляндыі ўстрымліваюцца ад каментароў. А прэзідэнт літоўскай федэрацыі хакею Петрас Наўседа прапаноўвае не змешваць палітыку са спортам. Прэс-сакратар латвійскай федэрацыі хакею Марыс Гарбуноўс кажа, што ён ведае ніводнай еўрапейскай федэрацыі, якая хоча перанесці чэмпіянат з Беларусі.
Дарэчы, раней у Міжнароднай федэрацыі хакею заяўлялі, што перанос чэмпіянату свету-2014 можа быць разгледжаны падчас кангрэсу федэрацыі ў траўні. Пры гэтым, як адзначае прэс-сакратар Міжнароднай федэрацыі хакея, статут арганізацыі не дазваляе “дыскрымінацыі па рэлігійных, расавых ці палітычных матывах”.