"Крамбамбуля" не зможа выступіць на "Камяніцы"
Лідар гурта Лявон Вольскі ніяк гэта не каментуе, кажа толькі пра "беларускую рэчаіснасць". Дарэчы, у яго сёння Дзень народзінаў.
Замест гурта Лявона Вольскага на фэсце зайграе каманда "Vuraj". Нагадаем, фольк-фестываль "Камяніца" пройдзе ў суботу, 15 верасня, у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо пад Мінскам.