Плаціць за ваду сталі болей!

121120_savi4_vada1.mp3

Да ўвядзення ліміту на ваду — 140 літраў на чалавека — мінчане ў сярэднім лілі 4,4 куба вады за месяц на чалавека. Зараз аб’ёмы спажывання ў Мінску знізіліся на 5%! Але плаціць сталі больш.

“Раней чалавек мог ліць і дзесяць, і трыццаць кубоў за месяц, яму было ўсё роўна! Бо аплачвалася ўсе паводле аднаго тарыфу — 890 рублёў за метр кубічны, а зараз ліміт па 1400, а тое, што звыш ліміту, — па 6.600”, — нагадваюць тарыфы ў Мінскводаканале.

Гэта хутка мінчукі навучыліся эканоміць ваду! Мінскводаканал задаволены, але там гавораць, што ў Ізраілі ваду льюць яшчэ менш!

“Прааналізавалі 10 месяцаў гэтага года з мінулым, і зараз мінчукі сталі спажываць ваду на 5% менш! Прыкладна, кожны месяц на аднаго мінчука прыходзіцца 4,1 куба ў месяц. Гэта яшчэ многа! Бо ў Еўропе 130 літраў на суткі, а ў Ізраілі — 110 літраў на чалавека!”.

У разлікова-даведкавых цэнтрах Мінска кажуць, што эканоміць мінчане больш не сталі, а сталі яны хітрэйшыя:

“…а проста падлічваюць свае літры, каб было як раз норма, каб не плаціць болей”.

Дарэчы, як падлічыла Еўрарадыё, вада па сабекоштах за год даражэла пяць разоў і падвысілася з 1440 да 6600 рублёў. Але што нам па сабекоштах — мы ж эканомім!

Вада па ліміце за год падаражэла ўдвая: з 890 да 1440 рублёў за куб. Як кажуць ў Мінскводаканале, сёння мінчане аплачваюць прыкладна 20-25% сапраўднага кошта “астатняе бяром з датацый дзяржавы”. А вось як на гэты адсотак паўплывала тое, што па за лімітамі беларусы плацяць за ваду па сабекошце, у вадаканале чамусці не ведаюць!

Затое ў разлікова-даведкавых цэнтрах вучаць, як трэба эканоміць ваду:

“Вось калі посуд мыю, тоненькім струменьчыкам лью ваду, унітаз адрэгулявала не на 12 літраў, а толькі на шэсць літраў. І ўсім расказваю, як трэба эканоміць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі