Лідзія Ярмошына назвала прэзідэнцкія выбары ў Расіі элегантнымі
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі лічыць прэзідэнцкія выбары ў Расіі бездакорнымі па арганізацыі, а іх вынікі — натуральнымі.
Па яе словах, якія перадае interfax.by, гэта самая прыкметная і бездакорная кампанія за ўвесь час, які Ярмошына назірае за выбарамі, то бок з 2000 года. Нагадаем, што кіраўніца беларускага ЦВК прымала ўдзел у міжнародным назіранні за выбарамі прэзідэнта Расіі.
Ярмошына мяркуе, што крытыка расійскай апазіцыі з нагоды выбараў — "гэта ўсё хатнія нарыхтоўкі, гэта тая "дуля ў кішэні", якую трымалі незалежна ад вынікаў выбараў".
Разам з тым, Ярмошына не бачыць таго, што можна было б запазычыць з расійскага досведу для правядзення будучых выбарчых кампаній у Беларусі.