Лідзію Ярмошыну ў Вене сустрэнуць пікетам

Канферэнцыя "Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі" пройдзе 12-13 ліпеня ў Вене. Насупраць уваходу ў будынак, дзе збяруцца ўдзельнікі мерапрыемства, у гэтыя дні мясцовыя беларусы арганізуюць пікет. Як распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё мастачка Марына Напрушкіна, між іншым, Ярмошына зможа пабачыць плакаты са сваімі вядомымі выказваннямі. Паводле Напрушкінай, удзельнікі акцыі "хочуць нагадаць еўрапейскім палітыкам, як улады Беларусі адносяцца да АБСЕ".

Больш пра акцыю можна даведацца тут.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі