Маскоўскага дыгера выгналі з працы пасля адсідкі ў Мінску

Затрыманне ў Мінску 2 студзеня 13 расійскіх грамадзянаў аказалася гучным. Беларуская міліцыя назвала іх дыгерамі, якія, нібыта, хацелі падарожнічаць па падземных камунікацыях у сталіцы. Самі маладыя людзі гэта адмаўляюць, сцвярджаюць, што прыехалі адпачыць. Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту на Акрэсціна ўсіх іх дэпартавалі з забаронай вяртання ў Беларусь на працягу пяці гадоў.

Гутарка з Сашам у ранішнім эфіры Еўрарадыё:

120116 Sasha-Chekist_site.mp3

Еўрарадыё: Мы паглядзелі фотаздымкі ў вашым блогу. Падобна, вы займаецеся альпінізмам?

Саша: Я займаюся не толькі альпінізмам, яшчэ трошкі спелесталогіяй і ў Маскве трохі даследуем падземныя камунікацыі.

Еўрарадыё: Тое, што вас называюць дыгерамі — гэта правільна? Ці вы сябе імі не лічыце?

Саша: Дыгерамі мы сябе лічым, але толькі ў Маскве...

Еўрарадыё: Адкуль прышла да вас ідэя прыехаць у Мінск на Новы год і якія ў вас былі мэты?

Саша: Мы паехалі пагуляць-пакуціць, паглядзець горад, паглядзець, што такое іншая краіна і г. д. Больш нічога.

Еўрарадыё: А чаму ж тады праваахоўныя органы вырашылі, што вы дыгеры?

Саша: Мне цяжка адказаць на гэта пытанне. Можа яны паглядзелі нашы блогі, можа яшчэ нешта. Паклаўшы руку на сэрца, я не ведаю, мне цяжка адказаць на гэтае пытанне...

Еўрарадыё: Можа на вас нехта "настукаў" з кім вы спатыкаліся падчас вашага баўлення часу ў Мінску?

Саша: Мы спатыкаліся з мясцовымі, пагутарылі, разышліся. Здаецца, усё нармальна.

Еўрарадыё: Гэтыя мясцовыя — гэта дыгеры?

Саша: Як я лічу — гэты былі яны. Тэму падземкі мы не чапалі, так, паразмаўлялі на агульначалавечыя тэмы.

Еўрарадыё: А ў вашай кампаніі ці было нейкая спецыялізаванае абсталяванне для дзігерства?

Саша: Для дзігерства мы носім з сабою налобныя ліхтары. Патрэбная рэч, нават у чужым горадзе, каб нешта падсвяціць там, калі там нешта ўпала, калі раптам выключаць святло... Яшчэ ў нас было два карабіны [для альпінізма], на якіх мы прычапілі кубкі да паясоў. Вось гэта і ўсё абсталяванне, якое ў нас было.

Еўрарадыё: А вы паспелі куды-небудзь злазіць у Мінску?

Саша: Не, мы нават не мелі такой мэты, каб некуды лезці. Мы ехалі проста пагуляць, пасядзець у кавярні, можа, наведаць нейкіх пару музеяў, калі б мы іх знайшлі. Але музеяў мы не знайшлі... Зайшлі ў ЦУМ. Дарэчы, прыкольная крама.

Еўрарадыё: А што вам спадабалася найбольш з таго, што вам удалося паглядзець?

Саша: Мне спадабаўся праспект Незалежнасці — гэтакая вялікая вуліца, нават падобная на Неўскі праспект. Калі мы прыехалі, яшчэ шмат якія крамы, установы былі зачыненыя, паколькі было 1 студзеня. Паспелі адведаць пару кавярняў. І ўсё.

Еўрарадыё: А што вам у міліцыі сказалі, калі затрымлівалі?

Саша: У міліцыі нам сказалі, што мы парушаем грамадскі парадак. Але калі нас затрымлівалі, нам нічога не прад'явілі. Проста пагрузілі ў аўтобус і павезлі. Сказалі: вы самі ведаеце, за што мы вас бярэм. Калі мы ўжо былі на допытах, мы думалі, што можа мы паводзілі сябе гучна, можа яшчэ за нешта. Потым высветлілася, што нам спрабуюць "упаяць", што мы некуды там лазілі.

Еўрарадыё: Ці ўпершыню было адчуць такое — захоп?

Саша: Упершыню. Прыязджаем у незнаёмы горад і тут такое... Спачатку мы думалі, што можа гэта нейкія прыколы мясцовыя, можа гэта розыгрыш альбо яшчэ нешта. Але сюрэалістычнасць таго, што адбывалася, выбівала з каляіны, таму што гэта немагчыма...

Еўрарадыё: Саша, раскажы, як сядзелася, калі вас пасадзілі. Што больш за ўсё запомнілася?

Саша: Там досыць смачныя катлеты. Больш нічога асаблівага і не было. Камера — шэсць на тры. Лямпачка гарыць. І ўсё.

Еўрарадыё: Вы сядзелі ў чужой краіне і, выходзіць, перадачкі вам ніхто не перадаваў?

Саша: Два разы нам прыносілі перадачкі з амбасады Расіі, цыгарэты там, запалкі. І ўсё... Шчыра кажучы, мы не чакалі такога "цёплага" прыёму. Мы разлічвалі, што прыедзем, пагуляем, сходзім, закупім нейкіх рэчаў, сувеніраў, падарункаў і шчасліва вярнемся на радзіму...

Дарэчы, сёння, у сувязі з мінулымі падзеямі мяне звольнілі з працы...

Еўрарадыё: А як гэта матывавалі, што сказалі?

Саша: Сказалі, што ты не з'яўляўся на працы цягам чатырох сутак, таму пішы заяву "на ўласнае жаданне". І ўсё...

Фота: darkdiary.rugazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі