Міліцыя другі раз за тыдзень папярэдзіла Някляева
Гэтым разам экс-кандыдату вынеслі папярэджанне за ўдзел у Народным сходзе 8 кастрычніка.
Па словах палітыка, якія перадае "Салідарнасць", у нядзелю да яго тройчы прыходзілі з міліцыі, каб уручыць позву. 10 кастрычніка ў інспекцыі па выкананні пакаранняў Уладзіміру Някляеву ўручылі афіцыйнае папярэджанне.
Згодна з дакументам, у выпадку паўторнага парушэння ў суд можа пайсці заява пра адмену адтэрміноўкі пакарання. Нагадаем, што 3 кастрычніка Някляеў атрымаў першае папярэджанне — за тое, што выехаў на саміт Усходняга партнёрства ў Варшаву.
Палітык не выключае ўдзелу і ў наступным Народным сходзе, запланаваным на 12 лістапада. Ён падкрэслівае, што не прызнае ні рашэнне суда, ні папярэджанні.