Мінгарвыканкам папярэдзіў арганізатараў Народнага сходу

Чыноўнікі зачыталі актывістам папярэджанне і, не жадаючы размаўляць, адразу сышлі. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў Генадзь Фядыніч.

111007 FyadynichS.mp3

Па яго словах, у сваёй 4-старонкавай заяве чыноўнікі Мінгарвыканкама паведамілі, што лічаць Народны сход не мясцовым сходам, а масавым мерапрыемствам. А значыць, незаконным зборам.

На думку Фядыніча, улада проста не ведае, што рабіць з Народным сходам, таму так нервова рэагуе. Нагадаем, што 6 кастрычніка Івашкевіч і Фядыніч атрымалі папярэджанне ад Генпракуратуры. Папярэджанне ад Мінгарвыканкама практычна паўтарае дакумент Генпракуратуры, кажа арганізатар Народнага сходу. Па яго словах, гэта сведчыць, што ўлады не гатовыя да дыялогу з грамадзянамі.

У калідоры Мінгарвыканкаму грамадскія актывісты запыталіся ў прадстаўніка міліцыі, ці будзе разгон Народнага сходу. Па словах Фядыніча, што міліцыя будзе толькі сачыць за парадкам, а разганяць удзельнікаў не плануе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі