Міністэрства спорта "просіць" БРСМ прыслаць 600 чалавек на самба (дакумент)

З крыніцы, блізкай да ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", рэдакцыя Еўрарадыё атрымала копію зварота намесніка міністра спорта і турызма Сяргея Нерада да старшыні Мінскай гарадской кантрольнай камісіі БРСМ Кацярыны Петрашкевіч. Зварот дасланы з нагоды Кубку света "XV Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусі па самба на прызы Прэзідэнта РБ".



У дакуменце "з удзячнасцю да супрацоўніцтва" чыноўнік "просіць задзейнічаць у цэрэмоніі ўрачыстага адкрыцця і фінальнай часткі спаборніцтваў сябраў БРСМ у колькасці 600 чалавек".

Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў мае адбыцца 17 лютага ў мінскім Палацы спорта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі