Моладзевы клуб зоймецца ў Брэсце папулярызацыяй еўрапейскіх каштоўнасцяў
Брэсцкае абласное маладзёжнае грамадскае аб’яднанне "Дзедзіч" у партнёрстве з рухам "За свабоду" абвесціла пра стварэнне ў абласным цэнтры "Еўрапейскага клуба".
Ён мусіць стаць дыскусійнай пляцоўкай для мясцовай моладзі, якая зможа больш даведацца пра еўрапейскае жыццё. Пра эта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік "Дзедзіча" Зміцер Шыманскі:
“Клуб ствараецца дзеля таго, каб папулярызаваць еўрапейскія каштоўнасці сярод берасцейскай моладзі. Тую дзейнасць, якую мы будзем праводзіць у рамках “Еўрапейскага клуба”, мы будзем накіроўваць менавіта на студэнтаў берасцейскіх вышэйшых навучальных устаноў. Будуць адбывацца дэбаты, абмеркаванні разнастайных актуальных праблем як Беларусі, так і Еўропы. І Беларусі менавіта ў еўрапейскім кантэксце”.
Шыманскі адзначыў, што на працягу бліжэйшага паўгода плануецца каля шасці сустрэч з вядомымі еўрапейскімі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі.