МТІС спадзяецца вярнуць Euronews на працягу студзеня
У знікненні канала Euronews з телепраграмы мінчукоў вінаватыя грошы, а не палітыка.
Пра гэта Еўрарадыё заявіў кіраўнік аддзела маркетынгу прадпрыемства “Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі” Максім Дубовік. Суму, наконт якой не дамовіліся з праваўладальнікамі Euronews, супрацоўнікі МТІС не называюць — спасылаюцца на камерцыйную таямніцу.
Прадстаўнік МТІС кажа, што кошт транляцыі Euronews значна павысіўся з 1 студзеня 2012 года. І перамовы беларускага прадпрыемства з замежнай кампаніяй пра зніжэнне коштаў плёну не далі.
Дубовік: “Мы ў канцы мінулага года праводзілі перамовы. На жаль, тады яны не завершыліся паспяхова. Перамовы мы працягнем і ў студзені гэтага года. І калі мы не здолеем знайсці паразумення з нашым партнёрам, з якім у нас былі дамоўныя адносіны да гэтага, то мы будзем выходзіць на сам канал, каб весці наўпроставыя перамовы. Мы будзем рабіць усё магчымае для таго, каб канал ізноў вярнуўся ў сетку”.
Нагадаю, трансляцыю незалежнага канала навін Euronews МТІС спыніў 1 студзеня ў 0.02. Замест Euronews мінчукам пачалі паказваць канал "НТВ+ Кіно плюс".
Фота: jobsbump.com