Мясніковіч незадаволены акупнасцю інвестыцый у прамысловасці
Трэба зрабіць так, каб акупнасць інвестыцыйных праектаў у Беларусі складала 3-5 гадоў.
Пра гэта прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў у сераду на пасяджэнні Савета міністраў.
Мясніковіч: "Сёння, калі краіна пачала масавую мадэрнізацыю, на першае месца варта паставіць пытанні эфектыўнасці мадэрнізацыі. Не проста мадэрнізацыя дзеля мадэрнізацыі. Кожны ўкладзены рубель інвестыцый павінен даваць 2-3 рублі дабаўленай вартасці. Акупнасць асноўнай масы праектаў павінна складаць 3, максімум 5 гадоў".
Прэм'ер-міністр адзначыў, што за сем папярэдніх гадоў у прамысловасць было ўкладзена 31,5 млрд долараў інвестыцый. У той жа час гэтыя ўкладанні далі толькі 19,2 млрд долараў прыросту дабаўленай вартасці.
Фота — bymedia.net