На фолк-фэсце "Камяніца" выступіць Алег Скрыпка
3 верасня пад Мінскам гэты фэст пройдзе ўжо ў трэці раз.
Гэтым разам мерапрыемства ўзначаляць беларускія гурты "Троіца", Osimira, а таксама лідэр украінскай рок-группы "Воплі Відаплясава" Алег Скрыпка.
Фэст адбываецца ўжо трэці год запар у Музеі народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо, 4 км. за аўтарынак "Малінаўка"), на тэрыторыі якога знаходзіцца ўнікальная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў. Мэта мерапрыемства – прапагада беларускай культуры і дапамога музею. Усе грошы за ўваход ідуць на рахункі гэтай ўстановы, дапамагаючы захоўваць экспанаты.