Някляеву дазволілі хадзіць па рэстаранах, але прымусілі начаваць дома

Разгляд прайшоў пры адсутнасці экс-кандыдата, які адмовіўся ісці на працэс.

Новыя абмежаванні на палітыка прапанавала накласці міліцыя. З яе прапановы Някляеву забаронена выязджаць з краіны і ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах. Прычым яму забаронена быць як арганізатарам, так і ўдзельнікам масавых шэсцяў, дэманстрацый, пікетаў ці іншых масавых мерапрыемстваў.

Таксама палітыку нельга выязджаць за межы Мінску без пісьмовага дазволу праваахоўных органаў і пакідаць межы Беларусі, авкуль не скончыцца тэрмін пакарання. Раз на тыдзень Някляеў абавязаны рэгістравацца ў міліцыі і з 20 гадзін да 6 гадзін наступнага дня знаходзіцца дома.

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, міліцыя прапаноўвала яшчэ забараніць апазіцыянеру хадзіць па кавярнях і рэстаранах. Але суд гэтую прапанову адхіліў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі