У Мінску пачаліся затрыманні дэмакратычных актывістаў

Каардынатар "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі быў затрыманы праз гадзіну пасля Фёдара Мірзаянава. Да былога палітвязня Мірзаянава міліцыянт прыйшоў у 8.30 і забраў з сабой. Таксама каля 8.30 раніцы да Дзмітрыя Дразда прыходзілі трое супрацоўнікаў міліцыі. Яны настойліва тэлефанавалі ў дзверы і на хатні тэлефон. Дзмітрыя ў гэты час дома не былоПрыкладна ў гэты ж час знікла сувязь з актывістам Сяргеем Казаковым.

Нагадаем, што на сённяшні вечар запланаваная акцыя салідарнасці з палітзняволенымі. Яна павінна прайсці на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі