Павел Анціпаў прэзентуе сваю першую кнігу “Дыпломная работа”

Зборнік змяшчае аўтабіяграфічную аповесць "Дыпломная работа" (прыгоды на пусты страўнік беларускага літаратара ў Маскве), а таксама апавяданні з ужо вядомымі анціпаўскімі героямі — бабкай Каліласкай і Леніным.

Аўтар кажа, што фактам выдання першай кнігі ён збіраецца ганарыцца да пенсіі, калі дажыве і калі дзяржава пагодзіцца яму гэтую пенсію налічыць.

Павел Анціпаў нарадзіўся 30 гадоў таму ў Мінску. Вучыўся ў Беларускім калегіюме і Літаратурным інстытуце. Працаваў аранжыроўшчыкам, упакоўшчыкам, кур’ерам, галоўным бухгалтарам, журналістам. Пісьменнікам не працаваў. Апавяданні друкаваліся ў разнастайных часопісах і зборніках. Жыве ў памяшканні 2,5х2,5 м. Зарабляе 49 долараў на месяц.

Першая кніжка апавяданняў "Дыпломная работа" сёлета выйшла ў выдавецтве "Логвінаў". Прэзентацыя адбудзецца 5 снежня 19.00 у галерэі “Ў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі