Польская амбасада здзіўленая інцыдэнтам вакол кнігі Някляева
Нагадаем, што арганізатары ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша перашкодзілі Уладзіміру Някляеву правесці прэзентацыю свайго раман.
Гэта адбылося ўвечары 6 лютага. Прэзентацыя кнігі "Мінскі раман. Аўтамат з газіроўкай. З сіропам і без" мусіла адбыцца на стэндзе Польшчы. Аднак невядомы чалавек у цывільным даў на згортванне прэзентацыі 5 хвілінаў.
Прэс-сакратар польскай амбасады Сэбастыян Ожэл заявіў БелаПАН, што амбасаду "дзівіць, што такая сітуацыя здарылася". Па словах дыпламата, кніга, пра якую распавядаў Някляеў, не мае ніякай сувязі з палітыкай.
Ожэл выказаў надзею, што гэты інцыдэнт не паўплывае на правядзенне наступных мерапрыемстваў стэнда Польшчы на кніжнай выставе-кірмашу.
Фота — kp.by