Прыбіральшчыца “Белтрансгазу” атрымае больш за сярэдні заробак па краіне?

111212 Nasta ZP.mp3

Прыбіральшчыца “Белтрансгазу” сёння атрымлівае каля мільёна. Калі абяцанні Мілера спраўдзяцца, то хутка яе заробак вырасце да 350 долараў. Гэта больш за сярэдні заробак па краіне!

Але пакуль прыбіральшчыца працуе за старыя грошы і поўны дзень.

“Белтрансгаз”: “… праца цэлы дзень — з восьмай раніцы да пятай вечара”.


Да выбараў беларусам паабяцалі сярэдні заробак па краіне 500 долараў. На айчынных прадпрыемствах кажуць, што больш за гэтую суму атрымлівае толькі кіраўніцтва. І такіх людзей — не больш за 5 чалавек.

“Максімум можа быць пяць чалавек на прадпрыемстве”, — кажуць Еўрарадыё ў аддзеле кадраў “Гомельхімгандлю”, прадпрыемства, якое займаецца гандлем хімічнай і лакафарбавай прадукцыі.

На шматлікіх беларускіх форумах людзі абмяркоўваюць, ці не пайсці працаваць у “Белтрансгаз”… Як даведалася Еўрарадыё, цяпер заробкі тут ці не найвышэйшыя па краіне! Нагадаю, што кіраўнік “Газпрома” Аляксей Мілер даў слова падняць заробкі працаўнікам “Белтрансгазу” ў тры разы.

Адны з самых высокіх заробкаў у Беларусі — у хімічнай прамысловасці. Наваполацкі "Нафтан" уваходзіць у топ-25 самых прыбытковых прадпрыемстваў краіны. Але сярэдні заробак працаўнікоў тут — каля 2 мільёнаў рублёў. Больш за 500 долараў атрымлівае толькі кіраўніцтва…

"Нафтан": “У начальніка цяпліцы аклад каля 2 млн 750 тыс. У агранома будзе прыкладна столькі ж. Токар 5-га разрада… яго даўно шукаюць, аклад каля 2-х мільёнаў. У нас па разрадах па ўсіх прафесіях аклады прыкладна аднолькавыя — каля 2-х мільёнаў. Але бываюць прэміі па 90%, за стаж ідуць вялікія працэнты, і з начнымі ідзе зусім іншы заробак”.


Еўрарадыё: А больш за 500 долараў у вас хтосьці атрымлівае?


"Нафтан": “Спецыяльнасцяў такіх няма. Гэта ўжо трэба быць кіраўніком, каб зарабляць больш за 500 долараў”.


Да пакупкі “Газпромам” электрык, слесар ці рамонтнік “Белтрансгаза” атрымліваў каля 2 мільёнаў беларускіх рублёў (каля 230 долараў). Але пасля падвышэння ў тры разы заробак электрыка “Белтрансгаза” вырасце да 700 долараў.

На буйнейшым пастаўшчыку хімічнай прадукцыі на рынку Беларусі “Белхім” кажуць, што інфармацыя пра заробкі — сакрэт. Але чакаць сярэдніх заробкаў у 500 долараў — глупства.

"Белхім": “Вы кажаце, што абяцалі заробак у 500 долараў, і параўноўваеце… Дык цяпер жа іншая сітуацыя. Вы параўнайце эканоміку, якая была ў пачатку студзеня, і цяпер! Стаўкі рэфінансавання палічыце, перавядзіце па курсе…”


На сайтах пошуку працы вакансій на "Белтрансгазе", на жаль, няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі