Сёння адновіцца суд над Алесем Бяляцкім

Чакаецца, што сёння пачнуцца судовыя спрэчкі. Усе матэрыялы справы Бяляцкага ўжо разгледжаныя. Перапынак у працэсе быў выкліканы неабходнасцю далучыць да справы дакументы з Памежнага камітэта і падатковай інспекцыі. З хадайніцтвам аб гэтым выступіў адвакат Бяляцкага.

Нагадаем, што праваабаронцу вінавацяць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Алесю Бяляцкаму пагражае сем гадоў турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі