У Беларусі сёння зноў чакаюцца апладысменты
Арганізатары традыцыйнай “акцыі маўчання” вырашылі вярнуцца да старога фармату — збору ў цэнтрах гарадоў і апладысментаў.
У Мінску людзі прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу. Паводле інфармацыі з сацыяльных сетак, акцыя пачнецца а 19-ай гадзіне. Па-ранейшаму не будзе лозунгаў і сцягоў, толькі апладысменты. У рэгіёнах таксама без змяненняў. Толькі што ў некаторых гарадах замест цэнтральных плошчаў для збору ўдзельнікаў выбраныя іх ваколіцы. Са словаў арганізатараў, для большай бяспекі ўдзельнікаў.
Нагадаем, што з пачатку чэрвеня, калі пачаліся так званыя “акцыі маўчання”, на плошчы дзесяткаў беларускіх гарадоў па серадах выходзяць іх жыхары, каб засведчыць такім чынам сваю незадаволенасць палітыкай уладаў. Нягледзячы на поўную адсутнасць палітычных патрабаванняў, удзельнікаў акцый жорстка затрымліваюць, даюць штрафы і садзяць на “суткі”.