Скасоўваць Дамову пра юрыдычную дапамогу Польшча не будзе
Гэта, на думку МЗС краіны, эканамічна не выгодна.
Па просьбе былога бізнэсмена, сябра партыі БХД Андрэя Жукаўца, які з-за пераследу на радзіме выехаў у Польшчу, польскі дэпутат Роберт Тышкевіч звярнуўся ў Міністэрства Юстыцыі з просьбай пра скасаванне Дамовы пра прававую дапамогу паміж Польшчай і Беларуссю. Менавіта, карыстаючыся Дамовай пра юрыдычную дапамогу, Польшча выдала на пачатку чэрвеня 2011 Беларусі рахункі праваабаронцы Алеся Бяляцкага, таксама ў мінулую пятніцу на польска-ўкраінскай мяжы затрымалі палітуцекача Змітра Піменава і дзеянне Дамовы пра юрыдычную дапамогу пагражала яму экстрадыцыяй у Беларусь.
Падаем Вытрымкі з адказу Міністэрства Юстыцыі Роберту Тышкевічу: “Палітычная сітуацыя ў Беларусі, а таксама інтарэсы польскіх грамадзян і прадпрымальнікаў, якія вядуць гаспадарчую дзейнасць у Беларусі, не даюць падставаў для Міністэрства Юстыцыі скасоўваць ці спыняць часова Дамову пра юрыдычную дапамогу. Яна актуальная да 31 студзеня 2015. У сувязі з існуючай палітычнай сітуацыяй ў Беларусі Міністэрства Юстыцыі разам з МЗС будзе ацэньваць стан рэалізацыі Дамовы”.
Польскі дэпутат Сейму Роберт Тышкевіч атрымаў такі адказ з Міністэрства Юстыцыі ў сакавіку гэтага году. Еўрапейскае радыё пацікавілася, ці плануюць дэпутаты польскага Сейму пасля скандалу з праваабаронцам Алесем Бяляцкім зноў патрабаваць ад Міністра Юстыцыі скасаванне дамовы пра Юрыдычнае супрацоўніцтва.
Роберт Тышкевіч: “Я не толькі збіраюся, але ўжо звярнуўся пад час паседжання Камісіі Замежных Справаў. Я выказаў меркаванне, што гэтая ўмова небяспечная не толькі для прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазіцыі, але і для людзей, якія пераследуюцца уладамі. Таму гэтую ўмову трэба скасаваць. Таксама патрэбныя іншыя прававыя механізмы, каб Генпракуратура кансультавалася з МЗС. Канчатковае рашэнне за Міністрам Юстыцыі і Міністрам Замежных Справаў.
Вельмі небяспечна было дэцэнтралізацыя юрыдычнай дапамогі, калі беларускі бок мог звяртацца да аналагічных тэрытарыяльных структур, што прывяло згубы якой-небудзь кантролі”.
Былога бізнесоўца Андрэя Жукаўца больш за 10 гадоў судзяць у Беластоку і спрабуюць выдаць Беларусі, карыстаючыся Дамовай пра юрыдычную дапамогу. Ён лічыць, што Польшчатакім чынам парушае еўрапейскае заканадаўства:
Андрэй Жукавец: “Дамова паміж Польшчай і Беларуссю супярэчыць Канвенцыі па Правах Чалавека, бо беларускія ворганы выкарыстоўваюць прымус і катаванне. За гэтага матэрыялы, якія яны выкарыстоўваюць у следстве нельга выкарыстоўваць у судовых працэсах”.
На думку Андрэя Жукаўца, усё залежыць ад палітычнай волі, а не ад дамоваў. Выдача банкаўскіх рахункаў беларускіх апазыцыянераў і шматлікія фальсіфікацыі ў яго справе, гэта вынік таго, што ў Польшчы не было люстрацыі. Тыя людзі, якія працавалі ў судах і пракуратурах у камуністычнай Польшчы засталіся пры сваёй працы і цяпер.
Жукавец перакананы, што нельга Беларусі выдаваць нават злачынцаў. Польшча мусіць сама шукаць доказную базу і весці следства, а не карыстацца доказнай базай, якую дасылаць з краіны, дзе няма закону.