Суд адхіліў скаргу ўдзельніка маўклівай акцыі

Еўрарадыё: Якое пакаранне вы мелі і якія доказы вы прадастаўлялі?

Сяргей: “Я быў пакараны дзесяццю суткамі арышту, я іх адседзеў, гэта было шостага. Справа ў тым, што сведкамі былі супрацоўнікі міліцыі, і яны заявілі, што бачылі мяне а 17:30 ля бібліятэкі. Але ў гэты час я знаходзіўся ў гандлёвым цэнтры “Карона”, і ў мяне ёсць чэк, што я разлічыўся і выйшаў адтуль а 17:50. Гэта было прадастаўлена суду але суд не разгледзеў гэтыя ўлікі. Суд прыняў чэк гандлёвага цэнтра “Карона” як хадайніцтва, але ўрэшце рэшт не вынес апраўдальнага прысуду. На маё пытанне, як яны ставяцца да факту, што сведкі кажуць адно, а чэк паказвае іншае, яны адказалі, што пра ўсё напішуць у пастанове суда, якое мне выдадуць толькі ў панядзелак”.

Еўрарадыё: То бок пастановы вы яшчэ не маеце?

Сяргей: “Пастановы няма, пратакол таксама не вёўся. Але па-мойму гэта проста глупа, калі ёсць дакумент, які сведчыць, пра маю невінаватасць, а яны яго нават не разглядаюць. Як можна выносіць такія прысуды?”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі