Суд над удзельнікамі страйку ў "Брузгах" перанеслі на чацвер
Мітынгоўцы знайшлі сабе новага адваката, які і дамовіўся на перанос паседжання.
У Горадні 2 жніўня суд над страйкоўцамі з "Брузгоў" было вырашана перанесці на чацвер, 4 жніўня. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.
Нагадаем, што пад суд трапілі 36 удзельнікаў страйку. 12 чэрвеня яны выступілі супраць уведзеных уладай абмежаванняў на правоз прадукцыі і колькасць выездаў з краіны.
Як паведамляе прэс-служба аргкамітэту партыі БХД, улада распачала трэцюю стадыю пераследу мітынгоўцаў у Брузгах. Першай быў арышт удзельнікаў страйку, другой — судовы працэс за нібыта нанесеную матэрыяльную шкоду. Цяпер улады пачынаюць пераследаваць тых, хто дапамагаў пераганяць машыны з замежжа ў Беларусь. Іх выклікаюць у падатковую інспекцыю, дзе пытаюцца адкуль узяліся грошы для набыцця аўтамабіля.