Суд над грамадскай актывісткай перанеслі, бо "ёсць шмат іншых справаў"
Анжэлу Камбалаву меліся судзіць у Баранавічах 10 кастрычніка за распаўсюд улётак на Народны сход.
Цяпер суд перанесены на 17 кастрычніка з прычыны таго, што ў суддзі Інны Паўлоўскай "вельмі шмат іншых справаў". Праваабаронцам, якія прыйшлі на працэс, сказалі, што суд перагружаны.