У Мінску прайшоў Belarus Fashion Week (фота, відэа)
Гэта галоўнае прафесійнае мерапрыемства ў сферы беларускай моды.
Свае калекцыі сезону восень-зіма 2012-2013 пакажуць вядучыя беларускія дызайнеры: Tarakanova, Harydavets&Efremova, Boitsik, Davidova, сёстры Парфяновіч, Svetlana Todorskaya, Historia Naturalis, Kucherenko, Natasha Tsu Ran, O.Jen, Andrey Voroshkevich, Gaidarzhi ды іншыя. Сярод гасцей — майстры з Расіі, Грузіі і Польшчы.
У сезоне 2012-2013 аргкамітэт мерапрыемства ставіць перад сабой задачу паказаць цесную сувязь подыумнай моды і швейнай вытворчасці. Дызайнеры прадставяць публіцы практычныя мадэлі, якія можна насіць штодня. Паказ калекцыяў у межах Belarus Fashion Week будзе доўжыцца да 29 красавіка.
Калекцыя — Andrey Voroshkevich (Мінск)
Калекцыя — DAVIDOVA (Мінск)
Калекцыя — TARAKANOVA (Віцебск)