У Мінску праходзіць тыдзень моды: пісталет і чэрап на подыуме (фота)
Цягам пяці дзён на Belarus Fashion Week пакажуць каля 50 калекцый адзення сезона "Вясна-лета-2014".
Гэта ўжо сёмы выпуск праекта Belarus Fashion Week. Традыцыйна прадугледжаныя дзве пляцоўкі для паказу калекцый: асноўны подыум і дадатковая праграма, дзе можна пабачыць калекцыі маладых дызайнераў і новых брэндаў.