У продажы з’явіліся квіткі на фэст "The Beatles Shabli"

Арганізатары "The Beatles Shabli" абвясцілі пачатак продажу квіткоў на фэст. “Праходкі” на першы беларускаі open air ў гэтым сезоне, які пройдзе 1-га чэрвеня на хутары “Шаблі”, пакуль каштуюць 130 тысяч, але з часам будуць даражэць.

“У траўні квіткі будуць каштаваць 160 тысяч, а непасрэдна ў касе хутара “Шаблі” ў дзень фестываля ― 200 тысяч, ― распавядае адзін з арганізатараў Ян Бусел. ― Квіткі прадаюцца ва ўсіх касах “Кvitki.by”, а гэта 42 горада і толькі ў Мінску 84 касы. Таксама квіткі прадаюцца на “Ticketpro”, у якіх таксама шмат кас паўсюль, напрыклад, крамы “Евросеть” ды “Связной”. Больш падрабязна можна даведацца на сайце фестываля".

Хэдлайнерамі першага беларускага фэсту ў сезоне будуць дзявочая ліверпульская чацвёрка The Beatelles, аўтэнтычна апранутыя сербы Bestbeat і расійскія баяністы Puttin' On The Beatles Style. Таксама ў лайн-ап мерапрыемства заяўленыя беларусы The Toobes, Real Jazz Band, Artefact, The Apples і Dj Ezhaka.

Усе навіны фестывалю будуць з'яўляцца на сайце інфармацыйнага спонсара імпрэзы euroradio.fm.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі