Уладзімір Някляеў атрымаў расійскую паэтычную прэмію

У межах адкрыцця "Тыдня паэтаў" у Маскве быў абвешчаны лаўрэат Вялікай прэміі "Біенале паэтаў", якая традыцыйна ўручаецца на фестывалі за значныя дасягненні ў галіне паэтычнага мастацтва.

У гэтым годзе лаўрэатам прэміі стаў беларускі паэт, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў. Праз забарону выязджаць з Беларусі ён выйшаў на відэасувязь з удзельнікамі цырымоніі. Расійскія паэты перададуць Някляеву грашовую прэмію, бутэльку гарэлкі "Вершаваная", а таксама медаль з партрэтам Восіпа Мандэльштама, паведамляе агенцтва “Интерфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі