Ярмошына абяцае на парламенцкія выбары тэледэбаты
Старшыня Цэнтрвыбаркаму не выключае, што гэтае "новаўвядзенне" з'явіцца ўжо сёлетняй восенню.
Паводле Лідзіі Ярмошынай, дэбаты могуць адбывацца і на радыё, калі толькі "кандыдаты не пабаяцца выйсці ў эфір". Таксама старшыня ЦВК паабяцала "істотную празрыстасць пры падліку галасоў" і спрошчанае вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, найперш ад палітычных партый.
БЕЛТА нагадвае, што парламенцкія выбары будуць упершыню праходзіць па змененым два гады таму выбарчым заканадаўстве.
Фота — bymedia.net