Ярмошына: кіраўніцтва АБСЕ было ў шоку, калі пачула, што сказаў Лазавік
Старшыня ЦВК дала вялікае інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня".
У ім яна разважае пра будучыя выбары, настроі грамадства, неаднаразова згадвае сваю паездку ў сталіцу Аўстрыі.
Нагадаем, 12 ліпеня "невыязная" старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына прыехала ў Вену, дзе ўзяла ўдзел у канферэнцыі АБСЕ “Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі”. Яе там, дарэчы, сустракаў пікет, арганізаваны беларускімі эмігрантамі.
У інтэрв'ю Ярмошына называе канферэнцыю "скандальнай нарадай", куды яе "ўпершыню выпусцілі".
"Разумееце, калі трапляеш туды, то сутыкаешся з такой узгодненай, такой бюракратычнай і такой бяздушнай пазіцыяй... калі ты адзін супраць глухой сцяны..., — кажа старшыня ЦВК. — Цябе... проста не хочуць слухаць... Калі я знаходзілася ў Вене, а ў гэты час сакратар Цэнтрвыбаркаму выказаўся, што, на яго погляд, наогул не трэба было запрашаць назіральнікаў, кіраўніцтва АБСЕ было шакавана. Як гэта, старшыня гаворыць, што трэба, а сакратар асмеліўся выказаць нешта супрацьлеглае".
Гл. таксама: Ярмошына: У Duty Free набыла сабе парфуму ад Dolce & Gabbana