Ліцэнзаванне
16 відаў дзейнасці адмяняецца ў Беларусі з 1 студзеня наступнага года.
Сярод іх – турыстычная, латарэйная, аўдытарская,
транспартна-экспедыцыйная дзейнасць, а таксама дзейнасць па арганізацыі і
правядзенні інтэрактыўных гульняў, вядзенне рыбалоўнай і паляўнічай
гаспадаркі, распаўсюд прававой інфармацыі. Таксама не спатрэбіцца
ліцэнзія для рознічнага гандлю (апроч алкаголю і тытуню) і тэлематычных
паслуг сувязі.
"Гэта проста здзек!, – абураецца эканаміст Сяргей Чалы. – Па
той простай прычыне, што гэта пытанне мае паўтарагадовую гісторыю. І
гаворка ішла пра 35-50 відаў. Адмена з такой капеечнай колькасці –
палавінчаты крок, як быццам, вось нам даручылі і мы зрабілі, а ў
рэальнасці – гэта проста здзек"
Эксперт
адзначае, што галоўныя праціўнікі лібералізацыі ў гэтай сферы – органы,
якія выдзяленне ліцэнзій "пасвяць". З адменай ліцэнзій яны рызыкуюць
згубіць свой рэнтавы даход.
"Вядома, яны працівіліся гэтаму, – працягвае Сяргей Чалы. – І
гэтая лічба "16" гаворыць пра тое, што яны перамаглі ў гэтай барацьбе.
Гэта проста смешна, што казалі пра 35-50, а замест гэтага маем 16».
Усё
што цяпер кажацца – перадвыбарчыя рэчы, тлумачыць Сяргей Чалы. Ён
сумняваецца, што да прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца большая
лібералізацыя. Такое самае меркаванне мае і эканаміст Леанід Заіка
Леанід Заіка:
"Вось такія меры: даць вялікі кавалак смачнага электарату перад
выбарамі, і трохі пагладзіць бізнэс-кацяня па галаве. Але гэта не
лібералізацыя, нават не паўлібералізацыя, гэта жангляванне інтарэсамі
сацыяльных груп".
Леанід
Заіка нагадвае пра іншую сур'ёзную эканамічную меру, якая адаб'ецца на
бюджэце: павышэнне заробку на 16% службоўцам і супрацоўнікам дзяржаўных
структур.
Леанід Заіка: "Тое
што адбываецца – гэта вымушаныя меры. Яны не хочуць развіваць бізнэс.
Чыноўнікі хацелі б спярша прыватызаваць тое, што ёсць, а пасля прымаць
выгадныя сабе законы".
Эксперт
нагадвае, што ў распрацаванай спецыялістамі Нацыянальнай платформе
бізнэса прадугледжваецца адмена ліцэнзавання для большасці відаў
дзейнасці.
"Спецыялісты
прыйшлі да высновы, што ліцэнзаваць трэба толькі тое, што звязана з
бяспекай, здароўем, продажам зброі і медыцынскіх прэпартаў, на ўсе іншыя
варта адмяніць".
Адзначым, што атрыманне ліцэнзій засталося для 37 відаў дзейнасці.
Спіс відаў дзейнасці, на якія адменена ліцэнзаванне:
1. Транспартна-экспедыцыйная дзейнасць
2. Турыстычная дзейнасць
3. Распаўсюджванне прававой інфармацыі
4. Праектаванне і будаўніцтва будынкаў і збудаванняў I і II узроўняў адказнасці і правядзенне інжынерных прац для гэтых мэтаў
5. Перапрацоўка, кансерваванне рыбы і морапрадуктаў
6. Рознічны гандаль (акрамя алкаголю і тытуню)
7. Латарэйная дзейнасць
8. Дзейнасць па арганізацыі і правядзенні інтэрактыўных гульняў
9. Дзейнасць па нарыхтоўцы і перапрацоўцы драўніны
10. Дзейнасць у галіне мытнай справы
11. Дзейнасць у галіне авіяцыі
12. Дзейнасць часовага (антыкрызіснага) кіраўніка ў вытворчасці па справе аб банкруцтве
13. Геадэзічная і картаграфічная дзейнасць
14. Вядзенне рыбалоўнай гаспадаркі
15. Вядзенне паляўнічай гаспадаркі
16. Аўдытарская дзейнасць
Некаторыя
віды адмененыя не цалкам. Сярод іх – Дзейнасць унутранага воднага,
марскога транспарту, тэлематычныя паслугі сувязі, выданне друкаваных
СМІ, дзейнасць па зборы інфармацыі пра фізасоб у мэтах іх знаёмства
(акрамя знаёмства з замежнікамі).
Пералік відаў дзейнасці, якія патрабуюць ліцэнзіі:
Адвакацкая дзейнасць
Банкаўская дзейнасць
Ветэрынарная дзейнасць
Дзейнасць у сферы аўтамабільнага транспарту
Дзейнасць у сферы выкарыстання атамнай энэргіі і крыніцаў іённага выпрамянення
Дзейнасць у сферы гульнявага бізнэсу
Дзейнасць па закупцы лома і адкідаў чорных ды каляровых металаў
Дзейнасць па забяспячэнні пажарнай бяспекі
Дзейнасць на псіхалагічнай дапамозе
Дзейнасць
па распрацоўцы і вытворчасці бланказ строгай справаздачнасці, а таксама
спецыяльных матэрыялаў для абароны іх ад падробкі
Дзейнасць па тэхнічнай абароне інфармацыі, у тым ліку крыптаграфічнымі метадамі
Дзейнасць, звязаная з уплывам на наваколле
Дзейнасць, звязаная з каштоўнымі металамі і камянямі
Дзейнасць, звязаная з крыптаграфічнай абаронай інфармацыі і сродкамі негалоснага атрымання інфармацыі
Дзейнасць, звязаная з абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў
Дзейнасць, звязаная з аздараўленнем дзяцей за мяжой
Дзейнасць, звязаная з кантраляваннем радыеаткыўнага забруджання
Дзейнасць,
звязаная з працаўладкаваннем грамадзянаў за мяжой, зборам і распаўсюдам
інфармацыі аб фізічных асобах у мэтах іх знаёмства
Дзейнасць, звязаная з прадукцыяй ваеннага прызначэння
Дзейнасць,
звязаная з вытворчасцю алкагольнай, нехарчовай прадукцыі, якая змяшчае
спірт, нехарчовага этылавага спірту і табачных вырабаў
Дзейнасць,
звязаная з вытворчасцю алюмінію, свінцу, цынка, волава, медзі і ліццём
гатовых вырабаў і паўфабрыкатаў з алюмінію і цяжкіх каляровых мэталаў
Дзейнасць,
звязаная з службовай і грамадзянскай зброяй і баявым начыннем да яго,
калекцыянаваннем і экспанаваннем зброі і баявога начыння
Выдавецкая дзейнасць
Медыцынская дзейнасць
Адукацыйная дзейнасць
Юрыдычныя паслугі
Аптовы і рознічны гандаль нафтавымі прадуктамі
Аптовы
гандаль і захоўванне алкагольнай, нехарчовай прадукцыі, якая змяшчае
спірт, нехарчовага этылавага спірту і табачных выбараў
Ахоўная дзейнасць
Паліграфічная дзейнасць
Прафесіянальная і біржавая дзейнасць па каштоўных паперах
Рознічны гандаль алкагольнымі напоямі і табачнымі вырабамі
Страхавая дзейнасць
Фармацэўтычная дзейнасць
Прыватная натарыяльная дзейнасць