Журы конкурсу Virage Guitars ачоліў Уладзімір Угольнік

11 красавіка пройдзе чарговы конкурс гітарыстаў Virage Guitars. Гала-канцэрт з выступам трох лепшых гітарыстаў краіны запланаваны на 25 красавіка. Гэтым разам, каб пазбегнуць бюракратычнай цяганіны, стваральнік мерапрыемства Сяргей Трухановіч (“Крама”, “Палац”) вырашыў адмовіцца ад падтрымкі “Інстытута сучасных ведаў”, і правесці абодва канцэртныя дні ў клубе TNT.

“Старшынёй журы ў конкурснай праграме будзе Уладзімір Угольнік. Ён жа з невялікім майстар класам стане хэдлайнерам конкурснага дня, — распавядае Сяргей Трухановіч. ― Таксама ў журы будзе вядомы гітарыст Піт Паўлаў (N.R.M.), ён жа будзе і запрошаным госцем на гала-канцэрце 25-га. І гэтым разам за першае месца прыз ― гітара! Якая дакладна, а таксама што за прызы за другое і трэцяе месца, партнёры muztorg.by пакуль трымаюць у сакрэце”.

Заяўкі на ўдзел у Virage Guitars прымаюцца да 5 красавіка. Квіток на конкурсны дзень каштуе 40 тысяч, на гала-канцэрт ― 60 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі