Злотнікаў: Да восені 2011 года долар можа каштаваць да пяці тысяч
Ужо пры канцы гэтага года долар можа каштаваць 3200 рублёў.
Курс у 3170, які запланаваў урад на наступны год, нашая эканоміка самастойна забяспечыць не зможа, лічыць эканаміст.
У праекце бюджэту на 2011 год беларускі ўрад заклаў курс долара 3170 рублёў на пачатак года і 3206 — на канец. Еўра і расійскі рубель амаль не падаражэюць. Прагноз урада — 4059 за еўра і 107,4 за расійскі рубель.
Еўрарадыё звярнулася да спецыялістаў з пытаннем: ці здолеюць улады ўтрымаць запланаваныя курсы? І якім будзе курс да канца гэтага года?
Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што ўтрымаць курс у запланаваных межах атрымаецца, толькі калі ўрад здолее здабыць дастаткова валюты:
“…па розных каналах — пазыкі, продаж дзяржаўнай уласнасці, прамыя замежныя інвестыцыі… У кожным разе, калі атрымаецца забяспечыць сюды прыток валюты, то, вядома, валютны курс можна будзе стрымаць”.
Але, як кажа эканаміст, наўрад ці атрымаецца забяспечыць такі прыток валюты. А без яе ўвосень наступнага года долар можа каштаваць ажно 5 тысяч рублёў:
"Але як я мяркую, і да канца гэтага года, і на пачатку наступнага гэты прыток не атрымаецца забяспечыць. Таму не праглядаецца, за кошт чаго можна забяспечыць такі курс, які намеціў Нацыянальны банк.
У мяне такое ўражанне, што да канца года курс ужо можа быць 3200. Далей ужо сказаць цяжка. Але нашая эканоміка самастойна не можа забяспечыць такі валютны курс. Можа быць 4-5 тысяч рублёў за долар, у такім калідоры можа быць ужо да восені наступнага года, калі не атрымаецца пераламаць сітуацыю за кошт буйных пазыкаў за мяжой".
Адзначым, што, паводле звестак на пачатак кастрычніка, на працягу гэтага года долар пацяжэў больш за іншыя валюты — на 5%; еўра, наадварот, згубіла чвэрць працэнта; расійскі рубель стаў больш моцным на 4,22%

На гэты год калідор хістанняў беларускага рубля да кошыку валют (долар, еўра, расійскі рубель) быў усталяваны ў межах плюс-мінус 10%. Але, згодна з чаканнямі Нацбанку, рубель закончыць год з лепшым вынікам. На наступны, 2011 год, Нацыянальны банк Беларусі плануе калідор хістанняў курса рубля да кошыку валют у межах плюс-мінус 8%, распавёў Еўрарадыё начальнік Упраўлення інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў.
Анатоль Драздоў: “Мы абазначаем нават не канкрэтнае значэнне валюты, а ўсяго толькі калідор, у якім будзе хістацца курс беларускага рубля да кошыка з трох валют. Вядома, што на гэты год калідор быў усталяваны плюс-мінус 10%. Фактычна ваганні ў нас будуць нашмат ніжэй. На наступны год калідор усталяваны больш жорсткі — плюс-мінус 8%. Натуральна, што мы мяркуем, што ваганні будуць у меншых межах”.
Анатоль Драздоў таксама адзначыў, што лічбу 3170 рублёў за долар на наступны год з Нацбанкам узгаднілі:
“Усе такія рашэнні па праектах эканамічнага развіцця на наступны год прымаюцца з узгаднення ведамстваў. Натуральна, што калі Мінфін аслупаваў гэтую лічбу — адпаведна, з намі яны яе ўзгаднілі. Але гэта лічба патрэбная больш для бюджэту, чым для Нацыянальнага банку. Мы практыку прывязкі беларускага рубля да адной валюты ўжо прайшлі”.
Эканаміст Леанід Злотнікаў такія межы хістання курсу долара (плюс-мінус 8%) называе ўсяго толькі пажаданнямі Нацбанку:
"Гэта пажаданне ў сітуацыі, якая склалася. З іншага боку, я мяркую, што Нацыянальны банк не можа сказаць штосьці іншае, бо цяпер трэба планаваць і казаць толькі добрае, таму што набліжаюцца выбары…"

Фота: inliberty.ru