Знайшліся сваякі загінулых падчас выбуху ў Серабранцы

Нагадаем, 23 лютага падчас выбуху ў адной з кватэр шматкватэрнага дома па вуліцы Пляханава, 85 у Мінску загінулі два чалавекі. Доўгі час сваякі загінулых не аб’яўляліся.

Як расказалі Еўрарадыё ў адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы, яны ўжо знайшліся:

"Два браты і сястра [загінулай жанчыны], але целы ім ніхто не аддасць. Следчы камітэт праводзіць вельмі сур'езныя работы".

Яны працягнуцца яшчэ каля месяца.


Пацярпелым ад выбуху на Пляханава пачалі выплочваць кампенсацыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі