Рэжым Лукашэнкі абʼявіў у міждзяржаўны вышук журналістаў "Бюро"
Аляксандр Ярашэвіч, Вольга Альхіменка і Аляксей Карпека
Рэжым Лукашэнкі абʼявіў у міждзяржаўны вышук журналістаў "Бюро". Даныя Вольгі Альхіменка, Аляксея Карпекі і Аляксандра Ярашэвіча знайшліся ў расійскай базе вышуку МУС.
"З гэтага вынікае, што журналісты "Бюро" фігуранты крымінальнай/крымінальных спраў, — піша рэдакцыя выдання. — Па нашай інфармацыі, гэтыя крымінальныя справы ўзбуджаныя па "экстрэмісцкіх" артыкулах. Крымінальны пераслед каманды "Бюро" мы расцэньваем як рэакцыю на нашыя расследаванні і як спробу ціску дзеючай улады на незалежную журналістыку".
"Бюро" вядомае сваімі расследаваннямі, якія прысвечаны ўдзелу беларусаў у бізнесе на акупаваных тэрыторыях Украіны, "кашалькам" Аляксандра Лукашэнкі і разнастайным варыянтам іх "бізнесу", кантрабанднаму рынку аўтамабіляў, адукацыі ды іншаму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.