РІА: Урад Германіі выйшаў на кантакт са Святланай Ціханоўскай
Урад Германіі выйшаў на кантакт са Святланай Ціханоўскай, паведамляе РІА Новости.
"Так, такі кантакт адбыўся", — пацвердзіў журналістам афіцыйны прадстаўнік урада Германіі Штэфен Зайберт на брыфінгу ў Берліне.
Чыноўнік не стаў удакладняць узровень і непасрэдны змест кансультацый.
Як паведамляла Еўрарадыё, зранку 17 жніўня Ціханоўская выпусціла чарговы відэазварот да беларусаў. Яна заявіла, што гатовая ўзцяь на сябе адказнасць і стаць нацыянальным лідарам. Для пераадолення расколу ў грамадстве Ціханоўская прапанавала правесці новыя, сумленныя і празрыстыя прэзідэнцкія выбары.
Раней, 14 жніўня, Ціханоўская абвясціла пра стварэнне пераходнага ўрада — Каардынацыйнай рады для трансферу ўлады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.