Рой пчол спыніў кола агляду ў мінскім парку Горкага
Рой пчол спыніў кола агляду ў мінскім парку Горкага. Як паведамляе minsknews.by, ён прыляцеў у нядзелю, калі ў парку было шмат людзей. Кола спынілі за пяць гадзін да закрыцця атракцыёна, каб не пацярпелі наведвальнікі.
Паколькі ў панядзелак у парку выходны дзень, яго супрацоўнікі і ратавальнікі вырашылі зберагчы насякомых і далі ім час самім пакінуць кола агляду. Ужо раніцай большая частка роя пчол паляцела — засталася літаральна яго траціна. Калі ж пчолы застануцца, імі будуць займацца супрацоўнікі МНС.
Раней у працу атракцыёнаў у Мінску насякомыя ўжо ўмешваліся, але гэта былі восы і шэршні. Пчолы адзначыліся ўпершыню за апошнія гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.