РПЦ адмовілася ад удзелу ва Усеправаслаўным Саборы

РПЦ адмовілася ад удзелу ва Усеправаслаўным Саборы

Маскоўскі патрыярхат Рускай праваслаўнай царквы адмовіўся ўдзельнічаць ва Усеправаслаўным Сабору, які меркавалася правесці 16-27 чэрвеня на Крыце. Пра гэта паведаміў кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Іларыён.

Удзел Маскоўскага патрыярхату абмяркоўваўся на надзвычайнай сесіі Сіноду ў Маскве. Мітрапаліт Іларыён, тлумачачы прычыны адмовы, заявіў, што рашэнні Сабору могуць быць легітымнымі толькі пры ўдзеле ўсіх праваслаўных цэркваў. Міжа тым у апошнія дні ад удзелу ў Саборы адмовіліся адразу некалькі цэркваў — Балгарская, Антыяхійская і Грузінская. Сербская царква выступіла за перанос мерапрыемства.

Мітрапаліт заявіў, што сітуацыя склалася не катастрафічная. Галоўным урокам, па яго словах стала разуменне, што галасы Цэркваў нельга ігнараваць.

Паведамляецца, што Сабор не склікаўся больш за тысячу гадоў. Цяперашні Сабор рыхтаваўся больш за паўстагоддзя. На ім не планавалася вырашаць пытаннні дагматычнага характару. Для абмеркавання былі зацверджаныя шэсць тэмаў: адносіны Праваслаўнай царквы з астатнім хрысціянскім светам, пост, шлюб, царкоўная місія ў сучасным свеце, акармленне праваслаўных у дыяспары, спосабы абвяшчэння аўтаноміі Праваслаўных цэркваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі